Вы тут

Лукашэнка прызначыў першых намеснікаў у КДБ і МУС

Генадзь Казакевіч / Еўрарадыё

25 лютага Аляксандр Лукашэнка прызначыў першых намеснікаў у Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Першым намеснікам старшыні КДБ стаў Сяргей Церабаў. Дагэтуль ён быў начальнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

На яго месца кіраваць упраўленнем па Гомельшчыне прызначаны былы начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ Аляксандр Мельнікаў, удакладняе president.gov.by.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі стаў Генадзь Казакевіч. Дагэтуль ён узначальваў галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.