Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны (відэа)

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра абароны Беларусі. Замест Юрыя Жадобіна, ураджэнца Украіны, кіраваць міністэрствам абароны будзе генерал-маёр Андрэй Раўкоў, ураджэнец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Раней Раўкоў з'яўляўся камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, інфармуе БЕЛТА.

Андрэю Раўкову 47 гадоў. Ён скончыў з залатымі медалямі Маскоўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню (у 1988-м), камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі (у 1999-м), Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных Сілаў Расіі (у 2005 годзе). Прайшоў шлях ад лейтэнанта да генерала. Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Андрэй Раўкоў быў прызначаны ў лістападзе 2012 года. Біяграфію новага міністра абароны гл. тут.

Фото — vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі