Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці

21 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Гомельскай вобласці. Ім стаў ужо былы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко. Больш за тыдзень таму былі прызначаны новыя кіраўнікі Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Лукашэнка асабіста прадстаўляў іх. 22 снежня ён прыедзе ў Гомель, каб прадставіць і Крупко.

Сярод сваіх задач Іван Крупко назваў "навядзенне парадку" ў аграпрамысловым комплексе, "працу з кадрамі". Таксама ён хоча разабрацца "з праектамі ў прамысловасці".

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў стаў міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Багданаў прыйшоў на месца Уладзіміра Калтовіча. У цяперашнім урадзе той быў адным з апошніх міністраў са статусам "ліберала".

Старшынём дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях прызначаны Сяргей Шлычкоў. Дагэтуль ён быў загадчыкам аддзела навукі і інавацыйнага развіцця апарату Саўміна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі