Лукашэнка прызначыў намеснікаў старшыні Вярхоўнага суда. Фота

Валерый Калінковіч стаў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда Беларусі. Адпаведны ўказ 25 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Ён вызваліў Калінковіча ад пасады намесніка старшыні гэтага суда, інфармуе БЕЛТА.

Валерыю Калінковічу 47 гадоў. Ён — ураджэнец Рагачова. Скончыў БДУ. Працаваў суддзёй у раённым і гарадскім судах сталіцы. У 1999-м стаў суддзёй Вярхоўнага суда, а з 2005-га — намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прызначыў Руслана Аніскевіча (на здымку знізу) намеснікам старшыні Вярхоўнага суда. Ён — ураджэнец Мінска. Працаваў суддзёй суда Савецкага раёна сталіцы, Мінскага гарадскога суда. Неаднаразова адпраўляў за краты апазіцыянераў. У 2008-м Аніскевіч асудзіў на 3 гады зняволення Аляксандра Здзвіжкова за перадрук у газеце "Згода" карыкатур на прарока Мухамеда. Суддзёй Вярхоўнага суда стаў у 2009 годзе.

Нагадаем, старшынёй Вярхоўнага суда з'яўляецца Валерый Сукала. Ён займае гэтую пасаду ад студзеня 1997 года.
 

Фота: БелаПАН, court.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі