Лукашэнка правядзе прэс-канферэнцыю для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ

30 снежня адбудзецца прэс-канферэнцыя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускім сродкам масавай інфармацыі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.  Паводле звестак БелаПАН, прэс-канферэнцыя пройдзе ў Мінску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12.00.

Упершыню ў межах прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы пройдуць прамыя ўключэнні з рэгіянальных студый, і рэгіянальныя журналісты атрымаюць магчымасць задаць пытанні Аляксандру Лукашэнку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі