Лукашэнка — пра "нахіл" на прызначэнне сілавікоў у грамадзянскія структуры

Лукашэнка — пра "нахіл" на прызначэнне сілавікоў у грамадзянскія структуры

Аляксандр Лукашэнка выказаўся накот сваёй кадравай палітыкі — апошнім часам вайскоўцаў становіцца ўсё больш у розных грамадзянскіх структурах. З апошніх прызначэнняў — супрацоўнік Службы бяспекі прэзідэнта Сяргей Кавальчук стаў міністрам спорту, яшчэ адзін афіцэр з СБ Андрэй Паўлючэнка ўзначаліў Аператыўна-аналітычны цэнтр, начальнік так званага памежнага спецназу Юрый Церцель прызначаны кіраўніком Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі. З апошнім 7 чэрвеня і сустрэўся Лукашэнка.

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы нагадаў Церцелю пра неабходнасць навесці "жалезнай рукой" парадак у структуры, былое кіраўніцтва якой было звольнена ў пачатку траўня "за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамственных арганізацыях".

"Вельмі шмат будзе плётак, размоў, што Лукашэнка зноў узяў нахіл на прызначэнне вайскоўцаў у тыя ці іншыя грамадзянскія структуры, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Я гэтага абсалютна не баюся, вы павінны быць да гэтага гатовыя. Больш за тое, не скажаш, што Дзяржаўная інспекцыя — грамадзянская. А з тым бачаннем, якое ў мяне на гэтую інспекцыю, яна больш, чым ваенная".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі