Аховай жывёльнага і расліннага свету зоймецца былы начальнік памежнага спецназу

Аховай жывёльнага і расліннага свету зоймецца былы начальнік памежнага спецназу

У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі з'явіўся новы начальнік — Юрый Церцель. Да нядаўняга часу ён быў начальнікам так званага памежнага спецназу (Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў, в/ч 1250). Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне 1 чэрвеня падчас наведвання памежнай заставы "Дывін" у Кобрынскім раёне на беларуска-украінскай мяжы. Там прысутнічаў у Церцель. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён мусіць навесці ў інспекцыі "жалезны парадак", інфармуе БЕЛТА.

У пачатку траўня стала вядома, што кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасадаў начальніка інспекцыі Сяргея Новікава і яго намесніка Аляксандра Дуньковіча. Яны не прымалі меры па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамственных арганізацыях. КДБ пазней падрабязна распавёў пра крымінальныя справы, па якіх праходзяць 14 службовых асоб і 22 браканьеры. Было заяўлена, што ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету функцыянавала сістэма атрымлівання ўзнагароджванняў ад браканьераў. Часова абавязкі начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце выконваў Аляксандр Назаранка, былы контразведчык, генерал-маёр запасу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі