Лукашэнка плануе адрэагаваць на заявы ў СМІ і інтэрнэце

Лукашэнка плануе адрэагаваць на заявы ў СМІ і інтэрнэце

Бліжэйшым часам Аляксандр Лукашэнка намераны адрэагаваць на шэраг заяваў у СМІ і інтэрнэце. Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску 17 жніўня. "Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнэце заявы ды іншае... Я іх чую, я іх бачу, і я паспрабую бліжэйшым часам на іх адрэагаваць", — цытуе БелТА словы кіраўніка дзяржавы.

Ён даручыў прэс-сакратару і прэс-службе разам з Адміністрацыяй прэзідэнта да канца дня сабраць разам усе заявы — як дробныя, так і буйныя. а таксама аб'яднаць іх па тэмах. "Каб я мог адказаць людзям, якія спрабуюць кінуць камень у гарод тых рашэнняў, якія мною прымаюцца", — патлумачыў кіраўнік Беларусі.

Ён дадаў, што 90% гэтых водгукаў пазітыўныя. "Гэта сведчыць пра тое, што людзі, падтрымліваючы прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што нам трэба дысцыплінку падымаць у нашых шэрагах", — заявіў Лукашэнка.

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы наведваў Оршу і застаўся незадаволены яе эканамічным развіццём. За гэта сваіх пасадаў пазбавіліся міністры прамысловасці і будаўніцтва, а таксама кіраўнік Аршанскага раёна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі