Лукашэнка: Паводзіны Расіі не могуць не насцярожваць

Аляксандр Лукашэнка 16 снежня праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі Беларусі. У сваім выступе ён заявіў, што чакае яснасці ад Расіі ў адносінах нашай краіны.

"Паводзіны сёння нашага ўсходняга роднага брата не можа не насцярожваць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але мы пакуль не робім з гэтага нейкіх высноваў, я ў тым ліку, да размовы з прэзідэнтам Расіі".

Паводле слоў кіраўніка Беларусі, ён хоча высветліць, "навошта патрэбна такая палітыка Расійскай Федэрацыі ў адносінах Беларусі". Верагодна, маецца на ўвазе ўведзенае ў лістападзе абмежаванне на ўвоз у Расію беларускіх прадуктаў харчавання.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся пра палітыку Захаду. Паводле яго слоў, Захад мэтанакіравана працягвае рабіць стаўку на вайсковую сілу для забеспячэння сваіх геапалітычных інтарэсаў. Не можа не насцярожваць павелічэнне ваеннага патэнцыялу NATO на заходніх межах нашай краіны, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Беларусі не толькі трэба рэагаваць, але і "рабіць высновы і практычныя крокі", сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што Беларусі нельга "маліцца на адну Расію" (відэа)

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі