Вы тут

Лукашэнка паведаміў, што беларускія НПЗ прыватызаваныя не будуць

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Стратэгічныя прадпрыемствы ў Беларусі прадаваць не будуць. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на сустрэчы з работнікамі "Нафтана", інфармуе БЕЛТА.

"Я па-ранейшаму прытрымліваюся таго пункту погляду, што стратэгічныя прадпрыемствы (не толькі стратэгічныя, але і іншыя) мы прадаваць не збіраемся. Гэта не мая функцыя: не я іх ствараў, і нават не вы", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, на пачатку яго прэзідэнцтва спрабавалі за 15 мільёнаў долараў прадаць кантрольны пакет акцый Мазырскага НПЗ. Аднак кіраўнік Беларусі нібыта запатрабаваў на працягу сутак вярнуць гэтыя грошы пакупнікам. "Мы не прадавалі гэтыя заводы і прадаваць не будзем. Можа, нам нейкія касмічныя ўмовы прапануюць, тады мы разгледзім разам з вамі", — канстатаваў ён.

Беларускі кіраўнік паведаміў, што ёсць спіс прадпрыемстваў, якія не павінны прыватызавацца. "Вы ўваходзіце ў гэты спіс", — заявіў ён супрацоўнікам "Нафтана".

Лукашэнка патлумачыў, што працэс прыватызацыі ў Беларусі вельмі бюракратычны і пачынаецца з рашэння працоўных калектываў. Потым свае прапановы робяць мясцовыя органы ўлады і перадаюць ва ўрад. А ўжо той інфармуе кіраўніка дзяржавы. 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 7.06: