Лукашэнка памілаваў Аляксандра Казуліна, але палітык ад гэтага адмаўляецца

Указ пра памілаванне Аляксандра Казуліна быў падпісаны кіраўніком краіны яшчэ ў пятніцу. На якіх умовах вызвалілі палітыка, дагэтуль невядома. Сам ён заяўляе, што не збіраецца прымаць памілаванне і абяцае распавесці пра свае планы ў панядзелак.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў пятніцу падпісаў указ аб памілаванні Аляксандра Казуліна. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта. Аднак дагэтуль застаюцца невядомымі ўмовы вызвалення. Па словах былога адваката палітыка Ігара Рынкевіча, Казулін або не хоча казаць пра ўмовы памілавання, або пакуль не атрымаў указ.

“Згодна з заканадаўствам, такога кшталту памілаванне можа быць на розных умовах. Што канкрэтна будзе прапісана ва ўказе аб памілаванні, мы даведаемся пазней”.

Аднак сам Казулін прымаць памілаванне не збіраецца. Палітык абяцае распавесці пра свае планы на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі