Лукашэнка пагражае памяняць сілавікоў за слабую барацьбу з карупцыяй

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня на нарадзе па пытанні эфектыўнасці барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі.



Лукашэнка: "Генеральная пракуратура на справе павінна стаць каардынатарам працы ўсіх праваахоўных ведамстваў у пытаннях барацьбы з карупцыяй і злачыннасцю. Роля абласных і асабліва раённых пракуратураў часцяком зведзена да выяўлення толькі малазначных недахопаў у дзейнасці тых ці іншых службаў. Падумайце над тым, што я сказаў. Калі можаце кіраваць —кіруйце усёй сістэмай, не — значыць, будзем думаць. Ці новых людзей прыцягнем, ці будзем сістэму мяняць".



Лукашэнка заявіў, што МУС заняло пазіцыю чакання ў справе барацьбы з карупцыяй. Перасцярог ён і ад выбарачнага падыходу: "Не павінна быць і выбарачнага, як гэта ў нас часцяком бывае, прыцягнення да адказнасці за эканамічныя злачынствы і карупцыю: гэта — свае знаёмыя, калі і парушылі – добра, заплюшчым вочы, папярэдзім паціху ў лазні, на пікніку, на п'янцы, паляванні, рыбалцы. А вось гэтым — ці не ведаем, ці занадта свавольныя — давайце адкруцім галовы".



Беларускі лідар таксама запатрабаваў ліквідаваць ілжэпрадпрымальніцтва і навесці парадак у рознічным таваразвароце.



Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі