Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій
![Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_345875_big.jpg.webp?itok=SsdOadfq)
У Беларусі з 1 снежня павысяцца працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ 13 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5%. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе Br298,19.
БЕЛТА адзначае, што сродкі на павышэнне пенсій будуць узятыя з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Дадатковыя выдаткі на павышэнне працоўных пенсій са снежня складаюць 37,9 млн у месяц.