Лукашэнка падпісаў указ аб адраснай сацыяльнай дапамозе

14 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва".

Згодна з інфармацыяй прэс-службы беларускага прэзідэнта, дзяржаўная падтрымка насельніцтву будзе аказвацца ў форме адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) адначасовай сацыяльнай дапамогі.

Яна будзе прадастаўляцца на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, вопратку, абутку, праязных квіткоў, школьных прыладаў і "на іншыя патрэбы для забеспячэння нармалёвай жыццядзейнасці".

Права на штомесячную дапамогу маюць сем'і і грамадзяне, якія пражываюць асобна. Іх сярэдні прыбытак па аб'ектыўных прычынах не павінен перавышаць 100% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму за два апошнія кварталы. Указ набывае моц 17 снежня адначасова з адменай ільгот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі