Лукашэнка назваў Азаранку вялікай спартсменкай і ўручыў ёй ордэн (фота)

Лукашэнка назваў Азаранку вялікай спартсменкай і ўручыў ёй ордэн (фота)

28 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў вядомых беларускіх спартсменаў. Тэнісістка Вікторыя Азаранка і гулец у настольны тэніс Уладзімір Самсонаў атрымалі ордэны Пашаны. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.

“Я часта кажу вялікім спартсменам, Віцы казаў: тое, што ты дасягнула вышыні, — гэта добра, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — А цяпер ты павінна за руку прывесці хаця б аднаго такога, як сама, выхаваць і падняць яго да гэтых вышынь. Вось гэта падарунак краіне, калі ты сам здзейсніў подзвіг і яшчэ дапамог здзейсніць такі ж некалькім людзям".

Таксама сёння атрымаў ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” Віктар Стрэмякоў, трэнер з Наваполацка.

Лукашэнка назваў Азаранку вялікай спартсменкай і ўручыў ёй ордэн (фота)
Фота: БЕЛТА
Лукашэнка назваў Азаранку вялікай спартсменкай і ўручыў ёй ордэн (фота)
Ордэн Пашаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі