Лукашэнка: Мы павінны сысці ад імпарту садавіны і гародніны

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня ў часе рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

“Мы ж гэта ўсё можам зрабіць! — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы павінны сысці ад імпарту яблыкаў, садавіны ўвогуле. Гэта мы можам вырабляць самі”. На ягоную думку, неабходна вызначыцца з тэхналогіямі, вывучыць досвед іншых краін.

Як далажыў губернатар Гродзеншчыны Уладзімір Краўцоў, у рэгіёне яблыкі вырошчваюцца болей як на 4 тысячах гектараў. Ураджайнасць тут вышэйшая, чым у цэлым па краіне. Паводле яго словаў, адзінай праблемай з’яўляецца недахоп складоў для садавіны і гародніны.

Паводле інфармацыі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, у Беларусі спажываецца 90 тысяч тон яблыкаў, з іх палова — уласнай вытворчасці. Пры гэтым склады ў Беларусі разлічаныя на 80 тысяч тон гэтай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі