Лукашэнка: "Мы не можам у чорным целе трымаць народ"

Лукашэнка: "Мы не можам у чорным целе трымаць народ"

Беларусі патрэбныя прадпрыемствы, якія жывуць без пастаяннага падсілкоўвання з дзяржбюджэту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 траўня на нарадзе па рашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, інфармуе БЕЛТА.

Па яго словах, урад намераны працягваць дзяржаўную падтрымку прадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы запытаўся, на якія мэты пойдзе гэтая дзяржпадтрымка. "Калі на бягучыя патрэбы, то абмеркаванне сёння можна і не пачынаць. Мы не бачым абяцанага эфекту ў поўным аб'ёме ад раней аказанай дзяржпадтрымкі. Нам патрэбныя прадпрыемствы, якія жывуць без пастаяннага падсілкоўвання з дзяржбюджэту. Такім чынам, мы прывыклі забіраць грошы настаўнікаў і лекараў і накіроўваць іх туды, дзе яны мусяуь зарабляцца і наадварот накіроўвацца ў бюджэт", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён заявіў, што дзяржава фінансава падтрымала мадэрнізацыю многіх прадпрыемстваў, і цяпер яны мусяць працаваць самастойна і вяртаць укладзенае.

Таксама Лукашэнка запатрабаваў, каб прэм'ер-міністр забяспечыў рост заробкаў. "Мы не можам у чорным целе трымаць народ. Як будзем павышаць эфектыўнасць бюджэтнай сістэмы для забеспячэння сацыяльных стандартаў грамадства? Ці дастаткова прапанаваных вамі мер для скарачэння дзяржаўнага доўгу?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі