Лукашэнка — кітайскаму амбасадару: не ад нас пачаўся гэты каранавірус

Лукашэнка — кітайскаму амбасадару: не ад нас пачаўся гэты каранавірус

Беларусь у сваёй барацьбе супраць каранавіруса выкарыстоўвае кітайскі досвед. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Кітая Цуй Цымінам.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ў Беларусь каранавірус быў завезены. "У нас гэты вірус не развіваўся, і, больш за тое, мы не з'яўляліся і не з'яўляемся нейкай кропкай, адкуль пачаўся гэты вірус", — перадае БЕЛТА яго словы.

Як вядома, каранавірус COVID-19 упершыню быў зарэгістраваны у Кітаі. 

Аднак кітайцы, якія працуюць у нашай краіне, не прывезлі ў Беларусь ніводнага выпадку захворвання. "Тут працуе вельмі шмат грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі (і ў "Вялікім Камені", і на іншых аб'ектах, і на БНБК, які мы будуем з дапамогай кітайскага народа і крэдыту) — ні аднаго факту, выпадку, завезенага з КНР віруса", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў Беларусі спрабуюць дзейнічаць прафесійна і кропкава, зыходзячы у тым ліку з кітайскага досведу.

Як паведамлялася раней, Кітай перадаў у Беларусь больш за 1000 панэляў для экспрэс-тэстаў на каранавірус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі