Лукашэнка: калі Расія паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, будзе вайна

Лукашэнка: калі Расія паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, будзе вайна

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву выказаўся наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі з боку Расіі.

Лукашэнка: "Мы знаходзімся ў цэнтры катла. Сёння тут перакрыжоўваюцца ўсе інтарэсы: з Захаду на Усход (і не толькі расійскі), з Поўдня на Поўнач. Вось тут склалася так сітуацыя. І будучы ў гэтым катле, трэба сябе паводзіць настолькі дакладна, тонка і акуратна, каб цябе не зварылі ў гэтым катле. Вось у чым мая праблема. І вы мяне папракаеце, што я то на Захад, то на Усход... Слухайце, ні на Усход, і не на Захад. Вось яна зямля, якую Госпад нам падарыў сёння. І я ў ім, у гэтым катле, разам з 10 мільёнамі беларусаў і 3 мільёнамі гасцей, у асноўным расіянамі. Я ў ім варуся, але не павінен зварыцца!".

Кіраўнік Беларусі на сённяшні дзень не адчувае пагрозы з боку Расіі, але паразважаў пра гэты варыянт развіцця падзей.

Лукашэнка: "Калі гэта пагроза з боку, як некаторыя кажуць, Расіі. Слухайце, у гэтай сітуацыі што Расіі яшчэ адзін галаўны боль патрэбны? Не. Расія, вядома, будзе дзейнічаць акуратна, асцярожна. І пагроза, небяспечная пагроза з'явіцца тады, калі ў нас будзе кепска, зусім кепска з эканомікай, калі людзям немагчыма будзе гэта вытрымаць... Адзіная пагроза, пакуль я ля ўлады".

Аднак калі гэта здарыцца, у Беларусі з'явіцца моцны саюзнік і Лукашэнка назваў яго.

Лукашэнка: "Калі раптам Расія паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, вы ведаеце, як адрэагуе не толькі міжнародная супольнасць. Яны ўжо акажуцца ўцягнутыя ў вайну. Гэтага ўжо Захад і NATO не перанясуць, бо яны палічаць гэта за пагрозу ім. І нейкім сэнсе яны будуць мець рацыю".

З іншага боку, кажа Аляксандр Лукашэнка, ён разумее трывогу ў Маскве наконт Беларусі. "Ну што такое Захаду захапіць... Беларусь. А гэта непасрэдная пагроза ўжо суверэнітэту Расіі", — гаворыць беларускі кіраўнік. Ён прызнае, што на сённяшні дзень наша краіна з'яўляецца фарпастом Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі