Лукашэнка — Кадыраву: Чачэнкі нараджалі ў Брэсце, маім імем называлі дзяцей

Лукашэнка — Кадыраву: Чачэнкі нараджалі ў Брэсце, маім імем называлі дзяцей

У Мінск на цырымонію адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў прыляцеў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, паведамляе БелТа. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ўручыў яму ордэн Дружбы народаў "за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне дружалюбных адносінаў і ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю". 

“Дарагі Рамзан, вітаю цябе ў роднай табе Беларусі. Няма неабходнасці распавядаць пра маё стаўленне да чачэнскага народа. Нават у складаныя часы, я ўжо часта пра гэта кажу, яны нараджалі ў нас у Брэсце, маім імем называлі сваіх дзяцей. Я гэта вельмі цаню. І я нядаўна, прызначаючы міністра ўнутраных спраў, а ён у нас каўказец, распавядаў аб маіх пачуццях да каўказскага насельніцтва. Гэта сапраўды моцныя людзі, з якіх мы бярэм прыклад у пэўных момантах”, — сказаў Лукашэнка.

Брэст па-ранейшаму застаецца горадам, куды нелькі гадоў імкнуцца жыхары Чачні ў пошуках лепшага жыцця. Праўда, лепшае жыццё яны мараць знайсці не ў горадзе над Бугам, а ў Польшчы, дзе просяць прытулку, часта палітычнага. Аднак польскія памежнікі ставяцца да чачэнскіх бежанцаў не вельмі прыхільна, незалежна ад таго, што сярод іх ёсць дзеці, старыя, хворыя і цяжарныя. Вядомы выпадак, калі ў чачэнкі адышлі воды прама ў цягніку "Тэрэспаль-Брэст". Некаторыя нараджалі ў Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі