Лукашэнка: "IT-краіна, а гэтыя няшчасныя "напыснікі" не можам вырабіць"

Лукашэнка: "IT-краіна, а гэтыя няшчасныя "напыснікі" не можам вырабіць"

За тыдзень у Беларусі павінна быць наладжаная вытворчасць рэспіратараў. Такое даручэнне прэм'ера-міністру агучыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 19 сакавіка. 

Ён заявіў, што ахоўных касцюмаў, масак і сродкаў дэзінфекцыі ў Беларусі дастаткова, а вось вытворчасць рэспіратараў не наладжаная.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік па просьбе Лукашэнкі прынёс на нараду рэспіратар. Той запатрабаваў перадаць яго ва ўрад і наладзіць вытворчасць.

"Хвалімся паўсюль — IT-краіна, а гэтыя няшчасныя "напыснікі" не можам вырабіць. Каб за тыдзень урад прыняў рашэнне, дзе будзе вырабляць. Не проблема станок набыць. Кепска, што ў Беларусі іх няма. Яны нам спатрэбяцца заўсёды", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі