Лукашэнка хоча пабачыць у Мінску прэзідэнта Сербіі

У Беларусь прыбыла дэлегацыя Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі. Узначальвае дэлегацыю старшыня парламента Мая Гойкавіч. 9 чэрвеня яна сустрэлася з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Падчас сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць умацоўвацца і надалей, перадае прэс-служба беларускага кіраўніка. Ён падкрэсліў, што за 5 гадоў таваразварот паміж нашымі краінамі павялічыўся амаль у пяць разоў, але ёсць і магчымасць для яго нарошчвання.

На думку Лукашэнкі, візіт кіраўніцы сербскага парламента ў Мінск можа стаць прыступкай да візіту прэзідэнта Сербіі ў Беларусь.

У сваю чаргу Гойкавіч ацаніла свой прыезд як гістарычны, Бо гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка сербскага парламента ў Беларусь.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі