Лукашэнка: Гэта што за сверб такі ва ўрадзе?

Лукашэнка: Гэта што за сверб такі ва ўрадзе?

Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне "прывесці ў цывілізацыйную форму" ўзаемадзеянне дзяржавы з сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі. 18 лістапада ён праслухаў даклад аб рэарганізацыі калгасаў. Лукашэнка нагадаў, што да канца бягучага года, паводле ўказа № 349 ад 17 ліпеня 2014-га, мусіць адбыцца пераўтварэнне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў "у больш прагрэсіўныя" арганізацыйна-прававыя формы. Ён даручыў разабрацца, чаму нормы ўказу былі неадназачна ўспрынятыя "спецыялістамі сельскай гаспадаркі", інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка: "Калі ў кагосьці свярбяць рукі абавязкова і сельскую гаспадарку мадэрнізаваць і прыстасаваць, як вы тут пішаце, "у прагрэсіўныя формы пераўтварыць", то вы не перашкаджайце працаваць сялянам і не лезьце ў іх пытанні. Што значыць "прагрэсіўныя формы", нам што, важная форма? Камусьці не падабаюцца СВК... Ці калгасы і саўгасы, як мы іх раней называлі. Гэта што за сверб такі ва ўрадзе?".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сельскай гаспадарцы "трэба даць магчымасць працаваць". Паводле яго слоў, як бы не называлі сельскагаспадарчыя арганізацыі, "нічога не зменіцца, пакуль мы іх не падтрымаем, не прымусім працаваць".

Кіраўнік дзяржавы згадаў пра адно з такіх прадпрыемстваў, якое было "мадэрнізаванае". Цяпер там "поўны развал і разруха".

Як стала вядома, па сельскагаспадарчых прадпрыемствах рыхтуецца новы ўказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі