Лукашэнка — еўракамісару: "За беларускі кірунак... вы можаце не турбавацца"

Лукашэнка — еўракамісару: "За беларускі кірунак... вы можаце не турбавацца"

Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам Еўрасаюза. Пра гэта 18 лютага заявіў Аляксандр Лукашэнка. У Мінску ён сустрэўся з еўракамісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

"Я хачу вас запэўніць, што Беларусь у дачыненні да сваіх суседзяў заўсёды прытрымліваецца вельмі ўзважанай і акуратнай палітыкі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы лічым, што суседзі ад госпада, іх не выбіраюць, таму з імі трэба будаваць добрыя дачыненні. Зыходзячы з гэтага, мы заўсёды будзем надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза, і за беларускі кірунак (амаль паўтары тысячы кіламетраў) вы можаце не турбавацца".

Беларускі кіраўнік выказаў спадзяванне, што "падобныя пачуцці будуць узаемнымі". Ён адзначыў, што апошнім часам павялічылася фінансаванне ЕС сумесных праграмаў, і прапанаваў рухацца ў гэтым накірунку далей.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што праблемы ў дачыненнях Беларусі і Еўрасаюза не носяць хранічнага характару, яны ўсе могуць быць вырашаныя. Ён нагадаў еўракамісару, што Беларусь займаецца дыверсіфікацыяй знешняга гандлю. "Мы хацелі б мець з Еўрапейскім саюзам гандлю прыкладна 30-35% ад усяго аб'ёму знешняга гандлю (30% у нас застанецца на Расію і 30% — на астатнія краіны нашай планеты),гаварыў Лукашэнка. — Такая дыверсіфікацыя дапаможа нам спакойна адчуваць сябе ў сферы вытворчасці і рэалізацыі тавараў".

Падчас двухдзённага рабочага візіту Гюнтэр Этынгер сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам.

Лукашэнка — еўракамісару: "За беларускі кірунак... вы можаце не турбавацца"
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі