Лукашэнка едзе да беларуска-украінскай мяжы

Лукашэнка едзе да беларуска-украінскай мяжы

Аляксандр Лукашэнка едзе да беларуска-украінскай мяжы, у Брэсцкую вобласць. 1 чэрвеня кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з забеспячэннем памежнай бяспекі Беларусі. Ён наведае заставу "Дзівін" Пінскага памежнага атрада ў Кобрынскім раёне. Яна была ўведзеная ў эксплуатацыю год таму і з'яўляецца сучасным высокатэхналагічным комплексам, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнку пакажуць узоры спецыяльнай тэхнікі, якую на сённяшні дзень выкарыстоўваюць беларускія памежнікі. Таксама яго азнаёмяць з элементамі інтэграванай сістэмы аховы мяжы з Украінай. Кіраўнік дзяржавы сустрэнецца і паразмаўляе з памежнікамі, з іх сям'ямі, паглядзіць, у якіх умовах яны жывуць.

Лукашэнка едзе да беларуска-украінскай мяжы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі