Лукашэнка чакае ў госці прэм'ер-міністра Венгрыі Орбана

Лукашэнка чакае ў госці прэм'ер-міністра Венгрыі Орбана

Аляксандр Лукашэнка чакае ў госці прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана. Як паведамляе БЕЛТА, ён прыляціць з першым афіцыйным візітам у нашу краіну 5 чэрвеня. Перамовы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў Мінску. Гаворка пойдзе найперш пра развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін ды пра рэалізацыю сумесных праектаў.

Падкрэсліваецца, што Лукашэнка і Орбан абмяркуюць супрацоўніцтва "па лініі Беларусь — ЕС".

Віктару Орбану 57 гадоў. Ён быў прэм'ерам у 1998-2002 гадах і працягвае займаць гэтую пасаду з 2010-га. Орбан — праціўнік нелегальнай міграцыі, нярэдка выступаў з рэзкімі заявамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі