Лукашэнка: "Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёну"

Лукашэнка: "Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёну"

"Людзі павінны жадаць і мець магчымасць жыць усюды ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў гэты райцэнтр 22 сакавіка. 

Кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчу з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, інфармуе БЕЛТА. Лукашэнка заявіў, што неабходна развіваць рэгіёны і выраўноўваць сацыяльна-эканамічныя ўмовы ў іх у параўнанні з буйнымі рэгіянальнымі цэнтрамі і сталіцай. 

Традыцыйна беларускі кіраўнік вызначыўся і іншымі выказваннямі. У прыватнасці, назваў нашу краіну эпіцэнтрам рэгіёна. 

"Варта слова сказаць — і адразу пайшла хваля, пачынаючы з Мінска, на Усход, на Захад. Усе разглядаюць нас і так, і сяк. Гэта натуральна, таму што Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёну ў сілу таго, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі", — заявіў Лукашэнка. 

Як удакладняюць слоўнікі, эпіцэнтр — гэта гэта вобласць на паверхні Зямлі непасрэдна над ці пад ачагом ядзернага выбуху ці землятрусу. 

Хаця Беларусь і ў эпіцэнтры, але многія краіны разлічваюць на яе падтрымку, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "Мы не супраць, але гэта каштуе грошай, за гэта трэба плаціць. На гэтым мы павінны зарабляць", — даў устаноўку Лукашэнка. 

Ён заклікае не зацягваць паясы, а проста працаваць: "Пры гэтым не трэба зацягваць паясы, ужо назацягваліся, хопіць. Не трэба людзей палохаць, трэба проста працаваць, забяспечваючы сябе і сваю сям'ю, свой рэгіён і сваю дзяржаву, у якой нам з вамі жыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі