Лукашэнка: Мы дамовіліся з ЗША, амерыканскі абмасадар вернецца ў Беларусь

Лукашэнка: Мы дамовіліся з ЗША, амерыканскі абмасадар вернецца ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь і ЗША абмяняюцца абмасадарамі. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння падчас галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў на выбарчым участку №509 Старавіленскай выбарчай акругі №105 (размешчаны ва Універсітэце фізічнай культуры).

“Амбасадар абавязкова будзе, мы аб гэтым у прынцыпе дамовіліся. Калі — спытайце ў амерыканскага боку”, — сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне Радыё Свабода.

Беларускі кіраўнік мяркуе, што гэтае пытанне будзе вырашанае пасля выбараў прэзідэнта ЗША, якія пройдуць 8 лістапада. Лукашэнка пагадзіўся, што гэта ненармальна, што амбасадараў няма так доўга.

“Але я спадзяюся, мы гэта хутка вырашым і вам не давядзецца ездзіць у Вільню або Кіеў па візы. Хоць гэта пытанне да ЗША, яшы што, не могуць без амбасадара візы выдаваць? Амбасадар жа візы не выдае”, — адзначыў ён.

 Лукашэнка таксама папрасіў перадаць амбасадзе ЗША, што гатовы паспрыяць з’яўленню там дыпламата, які будзе займацца выдачай візаў.

Дыпламатычны скандал паміж Мінскам і Вашынгтонам здарыўся ў 2008 годзе на фоне ўведзеных амерыканскіх санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахім”. На сёння ў амбасадзе ЗША ў Беларусі дазволена працаваць дзевяці дыпламатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі