Лукашэнка афіцыйна звольніў міністраў будаўніцтва і прамысловасці

Лукашэнка афіцыйна звольніў міністраў будаўніцтва і прамысловасці

Аляксандр Лукашэнка сваім указам звольніў Анатоля Чорнага з пасады міністра архітэктуры і будаўніцтва, а Віталя Ваўка — з пасады міністра прамысловасці. Пра гэта інфармуе tut.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Чыноўнікаў звольнілі з фармулёўкай "за невыкананне даручэнняў прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў".

Таксама ва ўказе Лукашэнкі таксама гаворыцца, што строгая вымова абвешчаная старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарстнёву.

Дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Станіславу Засю і старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алегу Дзвігалёву вынесенае папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Таксама ва ўказе Лукашэнкі ёсць прадпісанне старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і прызначыць на гэтую пасаду Ігара Ісачэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі