Лукашэнка: Адбіраць апошнія грошы ў паловы насельніцтва нікому не дазволена!

Лукашэнка: Адбіраць апошнія грошы ў паловы насельніцтва нікому не дазволена!

16 лютага на нарадзе, прысвечанай мерам па павышэнню эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму "зусім не патрэбныя" тыя рэформы, якія яму прапануюць.

"Слухайце, у нас што, вайна? У нас што, катастрофа, землятрус, што мы павінны віляць, змяняючы пастаянна курс? — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Так, змяніліся ўмовы. Так, трошкі будзе складаней. Але рэзаць па жывым людзей, адбіраючы апошнія грошы з кішэняў у паловы насельніцтва, нікому не дазволена!... І мне вашыя рэформы зусім не патрэбныя!".

На нарадзе разглядаліся прапановы ўраду, якія закранаюць "найважнейшыя сферы эканомікі і жыцця людзей". Лукашэнка заявіў, што не збіраецца адыходзіць ад абяцанняў, якія даваў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Ён настойвае на тым, што трэба разабрацца, ці прапанаваныя меры зменяць сітуацыю ў эканоміцы "ў цяперашніх няпростых умовах".

"Ніякага крызісу няма, крызіс у нас у галаве!", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, проста змяніліся ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць. І гэта не ў першы раз у нашай гісторыі, лічыць Лукашэнка. Ён неаднаразова падкрэсліў, што ўлады "павінны стварыць нармальнае жыццё для людзей", а не прапаноўваць ім "замест хлеба... нейкую рэформу".

Лукашэнка называе непрымальнымі тыя рэформы, якія супярэчаць абранаму курсу дзяржавы. "Таму спыніце гэтую балбатню! Працягвайце ўдасканальваць матэрыяльнае вытворчасць, і самае галоўнае — стварыўшы прадукт, прадайце яго! Вось і ўсе рэформы!", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён у чарговы раз засцярог урад, што неасцярожнымі дзеяннямі можна "ўзарваць сітуацыю ў краіне".

Лукашэнка: Адбіраць апошнія грошы ў паловы насельніцтва нікому не дазволена!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі