Лоукостэр Wizz Air можа наладзіць рэйс з Венгрыі ў Беларусь

Лоукостэр Wizz Air можа наладзіць рэйс з Венгрыі ў Беларусь

Вянгерскі лоукостэр Wizz Air можа наладзіць наўпроставыя рэйсы ў Мінск. Пра гэта паведаміў журналістам дзяржаўны сакратаў Міністэрства замежных справаў і знешняга гандлю Венгрыі Чаба Балаг.

Ён сказаў, што прадстаўнікі авіякампаніі, у наступным годзе, напэўна, наведаюць Мінск для перамоваў. Чаба Балаг таксама адзначыў, што наўпроставыя рэйсы важныя не толькі для турыстаў, але і для бізнэсу. На сёння паміж Беларуссю і Венгрыяй ёсць рэйсы з рэгулярнасцю 2-3 разы на тыдзень.

Лоукостэр Wizz Air можа наладзіць рэйс з Венгрыі ў Беларусь

«У іх танныя квіткі, усё добра, але лоукост-кампаніі зарабляюць на іншым: на багажы, на паслугах, якія аказваюць на борце самалёта за дадатковую плату, — апісваў мадэль працы бюджэтных перавозчыкаў гендырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян. — Яны просяцца, але мы ім прапануем тыя ж паслугі, якія аказваем іншым авіякампаніям. Але яны кажуць: "О не, давайце мы будзем зарабляць на багажы". Тады ўжо я кажу ім "не"».

У канцы чэрвеня стала вядома, што кампанія "Белаэранавігацыя", якой належыць гродзенскі аэрапорт, вядзе перамовы з лоўкостамі. "Гэты аэрапорт мы разглядаем як набліжаны да Вільні, каб трохі "перабіць" пасажырапаток, які ад нас з'язджае туды", — тлумачыў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч матывы гэтых перамоваў.

Што праўда, аэрапорт Гродна — не самы зручны для лоўкостаў. Мы знайшлі больш зручныя варыянты: 

Чаба Балаг прыняў удзел у беларуска-венгерскім бізнэс-форуме, які прайшоў у рамках 9-га пасяджэння міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. На форуме прысутнічалі прадстаўнікі 12 венгерскіх і каля 40 беларускіх кампаніяў. Абмяркоўвалі розныя аспекты дзелавога супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паведамляе БЕЛТА.

Бюджэтная авіякампанія Wizz Air працуе з 2003 года. Яна ажыццяўляе рэйсы ў Польшчу, Балгарыю, Румынію, Сербію, Украіну, Літву, Грузію і Македонію ды іншыя краіны. Яе абарот перавышае 1 мільярд 200 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі