Літва з гуманітарных прычынаў дазволіла ўезд 653 беларусам

Літва з гуманітарных прычынаў дазволіла ўезд 653 беларусам

Літва з асаблівых гуманітарных прычынаў дазволіла ўезд 653 беларусам. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на літоўскае Міністэрства ўнутраных спраў. 246 чалавек ужо прыехалі ў Літву, 53 з іх папрасілі прытулак у гэтай краіне.

Беларусы пачалі актыўна з'язджаць за мяжу пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткіх разгонаў сілавікамі мірных акцый пратэсту, завядзення соцень крымінальных спраў. Дазволы на ўезд атрымліваюць грамадзяне Беларусі, пацярпелыя ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, актыўныя прадстаўнікі апазіцыі.

Часовы міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене кажа, што "пратэсты ў Беларусі не супакойваюцца ўжо чатыры месяцы, усё больш людзей хочуць прыбыць у Літву". Паводле яе слоў, павялічваецца колькасць тых, хто просіць прытулку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі