Літва прапаноўвае Беларусі адмяніць візы для жыхароў памежных тэрыторый

Літоўскі ўрад прапаноўвае ўраду Беларусі ўвесці бязвізавы рэжым для грамадзян, якія пражываюць на памежных тэрыторыях.
Пра гэта паведаміў на Мінскім форуме дзяржсакратар МЗС Літвы Дэвідас Маціліоніс. Паводле Яго інфармацыі, хуткім часам консульскія службы дзвюх краін правядуць перамовы па праекце дамовы аб памежным супрацоўніцтве.

Паводле прапановы літоўскага боку, грамадзяне Літвы і Беларусі, якія пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі ў 50 км, змогуць наведваць краіну-суседку без віз, маючы адмысловыя дакументы, якія будуць сапраўдныя да пяці гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі