Літва фактычна адмяніла ліміт у 60 еўра для вывазу ў Беларусь

Літва фактычна адмяніла ліміт у 60 еўра для вывазу ў Беларусь

Літва фактычна адмяніла сваю ранейшую забарону ўвозіць у Беларусь больш за 60 еўра гатоўкай. Цяпер можна везці і большую суму — для асабістага карыстання.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 сакавіка Літва ў рамках санкцый супраць Беларусі і Расіі ўвяла абмежаванне на перамяшчэнне наяўных еўра праз мяжу. Ліміты на іншыя валюты не ўводзіліся. Пад абмежаванні не трапілі дыппрадстаўніцтвы і міжнародныя арганізацыі.

Але ўжо 25 сакавіка на сайце мытнай службы Літвы з'явілася ўдакладненне, што пад абмежаванне ў 60 еўра не трапляюць і грошы для асабістага карыстання людзей, якія едуць у Беларусь ці Расію. Абмежаванні таксама былі знятыя з найбліжэйшых сваякоў, якія падарожнічаюць з імі.

Карыстальнікі сацсетак, праўда, пішуць, што ў літоўскага боку могуць узнікнуць пытанні, тады давядзецца абгрунтаваць неабходнасць у наяўных еўра. 

У мытнай службе Літвы беларускім журналістам пацвердзілі, што можна ўвозіць суму большую за 60 еўра. Але максімальную суму ў еўра, дазволеную для ўвозу, у ведамстве назваць не змаглі. Па словах чыноўнікаў, у кожным канкрэтным выпадку рашэнне мытнікі прымаюць рашэнне індывідуальна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі