Літва дагэтуль чакае ад Беларусі адказа наконт генерала Ўсхопчыка

Пракуратура Літвы дагэтуль не атрымала ад Беларусі адказу на запыт наконт выдачы генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка. Былога начальніка Віленскага гарнізона і намесніка міністра абароны Беларусі, якога падазраюць у смерці 14 літоўцаў у студзені 1991 года, па-ранейшаму жадаюць дапытаць. Як даведалася “Комсомольская правда в Белоруссии”, ад апошняга хадайніцтва наконт выдачы Ўсхопчыка мінуў месяц, але адказу пакуль што няма. У літоўскай пракуратуры журналістам газеты паведамілі, што “справу 13 студзеня” за тэрмінам даўніны закрываць не збіраюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі