Літва адклікала з Беларусі яшчэ 5 дыпламатаў

Літва адклікала з Беларусі яшчэ 5 дыпламатаў

Літва адклікала з Беларусі яшчэ 5 дыпламатаў, паведаміла прэс-сакратар міністра замежных спраў Літвы Раса Якілайтэне. Паводле яе слоў, наша краіна "выступіла з катэгарычным патрабаваннем значна скараціць колькасць дыпламатаў — 11 чалавек". Але ў Вільні спадзяюцца, што адкліканне 5 чалавек будзе дастаткова, "каб захаваць магчымасць дыялогу".

"Нам важна, каб праца амбасады ў Мінску і консульства ў Гродне была як мага менш парушаная, — цытуе словы прэс-сакратара Delfi. — Гэта неабходна не толькі для ажыццяўлення консульскай дзейнасці, выдачы віз, падтрымкі сувязі з дыяспарай, але і для зносін з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі".

Літва, як і Польшча, спачатку не хацелі выконваць патрабаванні афіцыйнага Мінска аб скарачэнні колькасці дыпламатаў і адкліканні для кансультацый амбасадараў. Аднак вырашылі на гэта пайсці, "каб зменшыць напружанне" і "захаваць магчымасць падтрымання дыпламатычных адносін у будучыні".

Раса Якілайтэне кажа, што "калі Беларусь будзе працягваць у тым жа духу", Літва можа прыняць меры ў адказ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі