Літоўскія мэблевыя кампаніі інвеставалі ў Беларусі 100 мільёнаў долараў

Кампанія Mebelain, якая ўваходзіць у канцэрн SBA, і кампанія Vakarų medienos grupė (VMG) уклалі ў вытворчы комплекс паблізу Магілёва каля 270 мільёнаў літаў (прыблізна 100 мільенаў долараў), паведамляюць літоўскія СМІ.



Афіцыйная цырымонія адкрыцця фактычна ўжо дзеючых прадпрыемстваў адбудзецца 10 ліпеня. У ёй плануе прыняць удзел беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч.





Прадукцыя абедзвюх кампаній  будзе прадавацца шведскай гандлёвай сеткай Ikea.