Літоўскі баявы карабель не мог прышвартавацца ў порце (відэа)

У сеціве імкліва набірае папулярнасць відэаролік, на якім літоўскі баявы карабель робіць няўдалыя спробы прышвартавацца ў порце. Відэа размясціла брытанскае выданне Mirror. Паводле выдання, дзеянне адбываецца ў Літве — ваенны карабель LNS Kursis M54 заходзіць у перапоўненую гавань. Спроба прышвартавацца заканчваецца сутыкненнем з іншым суднам.

Затым карабель зноў спрабуе прышвартавацца і ўразаецца ў пірс, а экіпаж адчайна бегае па палубе судна. Брытанскія журналісты параўноўваюць гэтыя манеўры з дзеяннямі няўмелага шафёра на паркоўцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі