Лідчаніна пазбавілі волі на 5 гадоў за заклікі прычыніць шкоду нацбяспецы

Лідчаніна пазбавілі волі на 5 гадоў за заклікі прычыніць шкоду нацбяспецы

Андрэй Астрацоў з Ліды пакінуў паведамленні ў тэлеграме пасля падзей 9-12 жніўня 2020 года, калі машыну яго сына закідалі светлашумавымі гранатамі, паведамляюць праваабаронцы.

У выніку мужчыну абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 КК).

На працягу следства абвінавачанага ўгаворвалі пайсці на супрацоўніцтва, ва ўсім прызнацца, папрасіць прабачэння, пакаяцца — і тады прысуд будзе мяккім.

Аднак дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць мужчыну 5 гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя Уладзімір Федаровіч вынес менавіта такое рашэнне. 

Таксама Астрацоў павінен сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 4 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі