Украіна не выдасць Дзмітрыя Яраша Інтэрполу

Пра гэта паведамляе Ukranews са спасылкай на кіраўніка бюро Інтэрполу ва Украіне Васіля Няволю.

“Яраш не можа быць ні выдадзены, ні арыштаваны на падставе запыту замежнай дзяржавы, бо знаходзіцца пад абаронай дзяржавы Украіна”, — адзначыў Няволя.

Апроч таго, ён падкрэсліў, што ўрад Украіны можа толькі прыняць гэты факт да ведама.

Нагадаем, што Інтэрпол задаволіў запыт расійскіх уладаў і абвясціў у вышук украінскага нацыяналіста Дзмітрыя Яраша. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце Міжнароднай крымінальнай паліцыі. З яе вынікае, што Яраш у вышуку за публічнае падбухторванне да тэрарыстычнай дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем СМІ і за публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці з выкарыстаннем СМІ.  

У сакавіку Следчы камітэт Расіі завёў на Яраша крымінальную справу за публічныя заклікі да тэрарызму і экстрэмізму. На думку следства, лідар украінскіх нацыяналістаў публічна заклікае да тэрору на тэрыторыі Расіі. А ў траўні на Яраша завялі яшчэ адну справу ў Расіі — за стварэнне ўстойлівай банды і кіраўніцтва такой групай для нападу на грамадзян.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі