Лічба ад МУС: 11,1 тысячы затрыманняў за два месяцы пратэстаў
Лічба дня
Пачынаючы з 10 жніўня прэс-служба МУС амаль кожны дзень публікуе інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў вулічных акцый у Беларусі. Усяго за два месяцы ў сувязі з пратэстамі прайшло 11 тысяч 114 затрыманняў — гэта афіцыйная лічба.
Жнівень
Самыя інтэнсіўныя затрыманні адбыліся з 9 да 13 жніўня, у дні самых гарачых пратэстаў. За гэты час супрацоўнікі МУС і іншых сілавых ведамстваў затрымалі больш за 6,7 тысячы чалавек па ўсёй Беларусі. Усяго ў жніўні было затрымана больш за 7 тысяч чалавек.
Верасень
Пяць самых масавых затрыманняў у верасні выпалі на нядзелі, калі па ўсёй Беларусі праходзілі шматтысячныя маршы нязгодных, і на суботу 19 верасня, калі быў брутальны разгон "Жаночага маршу". Усяго за верасень, па афіцыйнай статыстыцы, сілавікі правялі 3720 затрыманняў.
За чатыры нядзелі прайшло 2199 затрыманняў. У лічбах ёсць дзіўная заканамернасць: 6 верасня — 633, 13 верасня — 774, 20 верасня — 442.
Падчас "Жаночага маршу" 19 верасня было праведзена 430 затрыманняў.
Кастрычнік
Кастрычнік пакуль толькі пачынаецца. Але ўжо ў першую нядзелю па ўсёй краіне МУС затрымала 317 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.