Летась у Беларусі найчасцей падраблялі долары і расійскія рублі

Агулам у 2013-м выявілі 909 падробленых грашовых знакаў, з іх 905 — фальшывыя банкноты, 4 — падробленыя манеты. Амаль палова падробак (405) прыпадае на Мінск.



Як паведамляе БЕЛТА, сярод падробак долары склалі больш за 50% (гэта пераважна банкноты наміналам у 100 долараў), расійскія рублі — амаль 36%, еўра — амаль 9%, беларускія рублі — амаль 4% (найчасцей — купюры ў 50 тысяч рублёў). Таксама ў Беларусі выявілі фальшывыя юані, фунты стэрлінгаў, злотыя, літы.



18% ад выяўленых падробак — гэта сувенірныя банкноты. Беларусы ўсё часцей спрабуюць іх абмяняць на рублі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі