Летась кожны шосты беспрацоўны мінчук навучаўся пад замову наймальніка

Кожны шосты беспрацоўны навучаўся ў 2008 годзе пад замову пэўнага наймальніка.  Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", гараджане асвойвалі розныя спецыяльнасці ў сферы прамысловасці, транспарту, сувязі, будаўніцтва, гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Так, у 2008 годзе было арганізаванае групавое навучанне аператараў сувязі для "Белпошты", кабельшчыкаў-спайшчыкаў для "Белтэлекаму", прадаўцоў для "Гандлёвага дому "На Нямізе", кіроўцаў тралейбуса для "Мінсктрансу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі