Лепшы тэнісіст планеты Федэрэр не прыедзе ў Мінск на матч супраць беларусаў
Першая ракетка свету Роджэр Федэрэр не прыедзе ў Мінск на матч супраць беларусаў. Капітан швейцарцаў Севярын Люці агучыў склад тэніснай зборнай на матч Кубка Дэвіса супраць беларусаў, паведамляе БелаПАН.
У склад каманды ўвайшлі Станіслас Ваўрынка, Стэфан Балі, Міхаэль Ламер і Іў Алегра. Нагадаем, на корт супраць швейцарцаў выйдуць Максім Мірны, Уладзімір Ваўчкоў, Уладзімір Ігнацік і Андрэй Каратчэня.
У Кубку Дэвіса Беларусь і Швейцарыя сустракаліся ў 2000 годзе ў матчы плэй-офф Сусветнай групы. Беларусы выступалі ў гасцях і прайгралі з лікам 0:5. Цяперашні матч пройдзе 11-13 красавіка ў Мінску. Пераможца сустрэчы згуляе ў плэй-офф Сусветнай групы.