Леприконсы напісалі песню для працаўнікоў ЖЭСаў, мясакамбінатаў і Саладухі

Напярэдадні навагодніх святаў гурт "Леприконсы" прадставіў на суд публікі свой новы хіт "Ах, годы-годы", паведамляюць Беларускія навіны. Па словах лідэра гурта Іллі Міцько, песня напісаная ў звыклым для іх стылі агра-трэш і разлічана на дарослую аўдыторыю: дырэктараў школ, супрацоўнікаў ЖЭСаў, заводаў, намеснікаў дырэктараў мясакамбінатаў.

Для таго, каб надаць песні пабольш агра-каларыту, для запісу запрасілі ўдзельніц ансамбля "Бяседа". І наогул, па прызнанні Міцько, першапачаткова ён хацеў прапанаваць гэты твор Аляксандру Саладуху, але потым паквапіўся і выканаў яе сам.

"Песня "Ах, годы-годы" - вельмі пазітыўная. У ёй спяваецца пра тое, што не варта хвалявацца: гады ідуць, але гэта не бяда, трэба з аптымізмам глядзець у будучыню", - заявіў лідэр "Лепрыконсаў".

Фота: leprikonsy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі