Лэдзі Гага вылупілася з яйка на "Грэмі" і атрымала 3 прэміі

 Гага не змагла пагутарыць з прадстаўнікамі СМІ, якія сабраліся вакол чырвонай дарожкі, бо, па словах тых, хто яе суправаджаў, знаходзілася на той час “у інкубацыйным перыядзе”.

З яйка Лэдзі Гага “вылупілася” на сцэне і выканала сваю новую кампазіцыю “Born This Way”. Намінаваная адразу на шэсць прэмій “Грэмі”, спявачка ў выніку атрымала толькі тры ўзнагароды Амерыканскай акадэміі гукапісу: за “Лепшы жаночы вакал у поп-музыцы”, “Лепшае кароткае музычнае відэа” і “Лепшы альбом з вакалам у поп-музыцы”.

 Нагадаем, уручэнне музычных прэмій “Грэмі” адбылося ў ноч на 14 лютага ў Лос-Анжэлесе. Усяго ўзнагароды былі прысуджаныя ў 109 намінацыях, з поўным спісам якіх можна азнаёміцца на старонцы www.grammy.com

Фота: www.starandstyle.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі