Вы тут

Лебядок: у Беларусі можна чакаць уздзеянне на грамадзян ці ўласнасць ЕС

"Можна чакаць прамое ўздзеянне на "ворага" на Захадзе" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Эксперт Ягор Лебядок у эфіры Еўрарадыё паразважаў над магчымымі крокамі ўладаў Беларусі пасля ўвядзення новых санкцый Еўрасаюза. Ён не выключае "прамога ўздзеяння на "ворага" на Захадзе": метады, якія выкарыстоўваліся супраць сваіх грамадзян, могуць пачаць выкарыстоўваць супраць замежнікаў — грамадзян і ўласнасці ЕС (тым больш, што пагрозы пра такія "контрсанкцыі" ўжо гучалі ў выказваннях афіцыйных асоб).

"Што гэта можа быць? Можа быць захоп дыпламата якога-небудзь..., які нібыта фінансаваў пратэсты... Але гэта можа выклікаць міжнародны скандал, — гаворыць Лебядок. — Іншы варыянт больш праўдападобны. Гэта ў якім-небудзь замежным прадпрыемстве, якое хоча пакінуць Беларусь, увесці дзяржаўнае кіраванне. Не нацыяналізаваць, каб не вяртаць грошы. А дзяржкіраванне, як з Белгазпрамбанкам. Пасадзіць дырэктара або яго намесніка і сказаць, што праз фірму праходзіла "фінансаванне беспарадкаў". Зрабіць такога закладніка і прамое ўздзеянне на грамадзян ЕС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.