Лаўроў: Расійскае войска не ўварвалася ва Украіну

Сяргей Лаўроў адмаўляе, што расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю і дапамагаюць так званым "апалчэнцам". Ён падкрэслівае, што Масква аказвае Данбасу толькі гуманітарную дапамогу і высілкі ў гэтым кірунку будуць працягнутыя. У бліжэйшы час Расія збіраецца паслаць другі гуманітарны канвой, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, учора прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што "адбылося ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну". Гэта пацвердзіла NATO, якое ацаніла колькасць расійскіх вайскоўцаў на ўкраінскай зямлі ў 1000 чалавек. Польшча прызнала дзеянні Расіі супраць Украіны агрэсіяй. Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расію ў дапамозе баевікам, іх падрыхтоўцы, а цяпер яшчэ і ў непасрэднай вайсковай падтрымцы. Паводле Абамы, Масква заплаціць "дадатковую цану" за свае дзеянні.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі