Польшча прызнала дзеянні Расіі супраць Украіны агрэсіяй

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы

"МЗС выказвае рашучы пратэст у сувязі з павелічэннем ўводу вайскоўцаў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны. У апошні перыяд мы назіраем наступальныя дзеянні рускіх войскаў у паўднёвай частцы Данецкай вобласці, а асабліва ў ваколіцах горада Новаазоўска", — гаворыцца ў дакуменце. 

"Мы лічым, што гэтыя дзеянні Расіі супраць Украіны адпавядаюць вызначаным ў дакументах ААН )рэзалюцыя Генасамблеі ААН 3314) прыкметам агрэсіі", — заяўляюць польскія дыпламаты. 

Польскі МЗС нагадаў, што Варшава выступала і выступае за дыпламатычнае вырашэнне канфлікту, але на ўмовах павагі тэрытарыяльнай цэльнасці і суверэнітэту Украіны і на аснове міжнароднага права, паведамляе "Украінская праўда".
 
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі