У Варшаве адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе.
Першае месца атрымаў Сяргей Абламейка з кнігай "Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая".
Другое месца — у Вольгі Гапеевай за кнігу "Самота, што жыла ў пакоі насупраць".
Трэцяе месца дасталося Валерыю Гапееву з кнігай "Жэнька, каралева мышак".